вторник, 25 февраля 2014 г.

Читаю. Читаешь? Читаем! Прочитано библиотекарем

На этой страничке блога буду рассказывать о прочитанных книгах: детских и взрослых.

Первыми станут две книги современных белорусских авторов для детей. Объединяет их то, что в обеих главные герои имеют свой электронный адрес.





Спрынчан А. В.
Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў: гісторыі з-пад фіялетавага парасона: для дашк. І мал. шк. узросту /Аксана Спрынчан. – Мн.: Маст. літ., 2013 – 63 с., іл.
Аповед ідзе ад імя дзяўчынкі Альжбэты. Яна расказвае пра сваю сям’ю: тату (таташ Яраш), маці (мамана Аксана) і сябе (дачэта Альжбэта).  Спачатку высвятляецца, што таташ Яраш вельмі  баіцца дожджу.   Парасон фіялетававага колеру, бо у ім ёсць слова “лета”. Дзяўчына прыадчыняе таямніцу і заяўляе: “Я – парадыстка, бо люблю даваць парады” і час ад часу, у кнізе  з’яўляюцца яе “Рады не рады – мае парады”. Альжбэта прапануе чытачам знайсці словы ў назвах беларускіх гарадоў і мястэчак: Дуброўна, Івянец, Мсціслаў, Плешчаніцы, Рэчыца. Далей,  дзеліцца рацэптам “смажаных вожыкаў”, раіць з’ездзіць у Нясвіжскі замак, запрашае  слаць ёй лісты на электронны адрас: DachetaAlzhbeta@tut.by з аповедамі  пра свае сем’і.   



Бучынская, Н. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by: казачная аповесць / Наталля Бучынская //маст. А. Іванова.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 166 c.
На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. З гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з «нервовай цёткай», ідзе ў самаволку, піша лісты ў Грынпіс, трапляе ў міліцыю… На долю яе сяброў — рахманых козачак Малімонкі і Даліктусі, уражлівага Баранчыка — таксама прыпадае шмат здарэнняў. Адэля мае вельмі добрыя арганізатарскія здольнасці, таму яна заўсёды знаходзіць таго, хто ажыццявіць яе ідэі і вырашыць праблемы. Дзякуючы гэтаму я, аўтарка кнігі, Наталля Бучынская, неаднойчы трапляла разам з Адэляй у недарэчнае становішча. А ўсё таму, што мая гераіня прагне славы.
Незвычайна пабудова казачнай аповесці. Амбіцыёзная, гламурная, крэатыўная авечка Адэля звяртаецца да аўтаркі кнігі, спадарыні Наталлі з прапановай напісаць аб ёй кнігу. Кніга пра галоўную гераіню пішацца, як гавораць “прамтайм”, прама на вачах чытачоў. Аўтарка неаднойчы трапляе ў складаныя сітуацыі з-за паводзін авечкі. Ёй даводзіцца ратаваць Адэлю ад укола супраць шаленства, лячыць авечы стрэс, дапамагаць пісаць заяву ў Грынпіс, змагацца з моллю, з восамі, афармляць дакументы для паездкі за мяжу, на міжнародную выставу…  Сустрэчы з Адэляй, сапраўды незабыўныя, у яе жыцці хапае момантаў, вартых стаць старонкамі кніжкі. Яна змагаецца за чысціню лужка, на якім пасвіцца-працуе. Чаго варта яе выдумка з плакатамі-заклікамі берагчы прыроду, со схаванай фотакамерай, намер адправіцца ў экспедыцыю на Паўночны полюс. Усе прыгоды ў поездзе і ў замежжы Адэля запісала на дыктафон, як сапраўдны карэспандэнт.
Выданне разлічана на дзяцей сярэдняга ўзросту. У ім ненавязчыва падаецца шмат цікавых звестак. Напрыклад, такія словы, як гламур, аўтатрэнінг, вакансія, кантракт, стрэс, шопінг, экспедыцыя, авантура, экіпіроўка, Грынпіс, кліпса, пікнік…
Як паводзіць сябе падчас адпачынку на прыродзе? што рабіць, калі моцна напужаўся? калі пакусалі восы? як выклікаць выратавальнікаў? Што авечак стрыгуць раз на год, якія вырабы атрымліваюць з воўны.
Зразумела, што паводзіны авечачкі Адэлькі не ідэальныя, яна нявыхаваная, нетактоўная, неэтычная, але, менавіта гэта робіць яе вобраз жывым і прыцягальным.
 Ну, а асабісты электронны адрас робіць Адэлю зоркай сусветнага маштабу, зоркай крэатыву. Мабыць, многія дзеці напішуць ёй лісты і дабавяць яе ў сябры Вконтакте ці Одноклассниках.
Adeljastar@tut.by




Подкатик Е.С.
Точка: повесть - (Дети войны) / Елена Подкатик. – Мн.: Четыре четверти, 2014. – 154 с.
Возможно, эта книга и прошла бы мимо меня, если бы её автором не была моя коллега, библиотекарь Елена Подкатик, с которой я была виртуально знакома. Елена Сергеевна ведёт блог в интернете «Сельская библиотека» под ником - Елена Библиотекарь. Прочитала пост в её блоге о выходе книги, поздравила и пообещала высказать своё мнение о книге. К нам в библиотеку пришли книги серии «Дети войны», целых 5 наименований, но, к сожалению, этой книги среди них не оказалось. Увидела её на выставке в районной библиотеке г. Светлогорска и взяла почитать.
Как-то всё не получалось, но вспомнив, что книгу скоро нужно возвращать, в понедельник, в выходной для всех библиотекарей день, несмотря на множество скопившихся дел, села на минутку почитать… И всё, забыла про свои планы… Прочла за 6 часов, сделала пометки карандашом, чтобы потом выписать понравившиеся  мысли. Что сказать? Если бы не знала, что автор книги -  не профессионал, никогда бы не догадалась!!! Есть всё: лёгкий стиль, интрига, лав стори. Временные рамки – две недели. Два временных измерения: 1942-й и 2009-й. Сама участвовала не один раз в  переписи населения, в том числе и в октябре 2009-ого, о которой речь в книге. Описано всё точно, вспомнила и свой зелёный портфель, свисток и фонарик, поквартирный обход, заполнение переписных листов…
Минское гетто, эксперименты над детьми немецких врачей, еврейские погромы. Невозможно читать без слёз страницы, где описаны страдания детей: немецких, еврейских, белорусских…
Много интересного из истории Минска, его архитектурном облике…
На примере одинокой пожилой женщины, в прошлом, кстати, библиотекаря, показано, как нужно относиться к истории своей семьи, своей родословной…
Выписала из книги наиболее понравившиеся строки:
«Оказывается, если один только раз посмотреть на привычные вещи новым взглядом, обязательно найдётся то, чего никогда не замечал»
«Как интересно всё-таки устроены люди. В большинстве своём мы живём сиюминутными желаниями – поесть, поспать, погулять, поработать. Влюбляемся на всю жизнь, разводимся через полгода, вздыхаем о принцах и вечной любви, но так и не понимаем, что любить, ценить, уважать нужно тех, кто рядом с нами, - близких и родных нам людей»
Спасибо, Елена Библиотекарь! Не ставьте точку после первой книги…
Книги прочитаны автором этого блога
сельским библиотекарем 
Людмилой Бусел. 
Надеюсь, что сумела Вас заинтересовать!




Водгук
Цётка апавяданне “Міхаська”
Гэтае апавяданне закранула маю душу, усхвалявала, выклікала спачуванне, а напрыканцы, нават і слёзы. Аўтар узнімае тэму дабра і зла, спагады і абыякавасці. Міхаська нарадзіўся вельмі непрыгожым. “У хлопчыка насок з добрую бульбачку, барада – бралем закручана, праз усенек левы тварычак чырвоная пляма радзімая. Адно вока глядзіць у правы бок, другое – у левы”, - так апісвае яго пісьменніца. З самага пачатку жыцця хлопчык застаецца сіратой. Няма каму яго любіць, толькі сонейка з ім забаўляецца і яго шкадуе. А пасля воспы яго нават куры пужаліся. Пачаў Міхась пасвіць кароў. Чураўся ўсіх, хадзіў насупіўшыся, не верыў нікому. Пастухі далі яму шмат прозвішчаў. Міхаська паўчаў, зубы сцяўшы, а ўпатайне ўсіх ненавідзеў. Ён помсціў і людзям і жывёле за свой нешчаслівы лёс.
Але адно здарэнне паўплывала на далейшае жыццё хлопчыка. Аднойчы пастухі лавілі параненага жорава. Птушка, выбіваючыся з апошніх сіл, кінулася да Міхася.  Ён абхінуў жорава поламі рванай світкі і растапырыў рукі. Хлопчык і птушка пасябравалі. Добра разумелі адзін аднога. Вельмі шкада іх абодвух, яны такія гаротныя. Нельга чытаць апошнія старонкі аповесці, каб не заплакаць. Моцна кранае сцэна, у якой мудры жораў, быццам родная маці, ідзе за дамавінай хлопчыка, праводзіць у апошні шлях сябрука.
 Абавязкова прачытайце гэтую невялікую, але такую эмацыянальную аповесць. Не ведаю дакладна, ці ёсць яна зараз у школьнай праграмме, трэба, каб была.
                                                                                    Людміла Бусел., 2014 г.

 

Кусянкоў М.
 Явар з калінаю: раман, апавяданні/ Кусянкоў Мікола Сяргеевіч – Мн.: Маст. літ, 1994. – 303 с., іл.
Кніга гэта 20 гадоў у фондзе нашай бібліятэкі. З лістка зварота бачна, што выдавалась яна за гэты час 8 разоў. Можа б і далей стаяла ціхенька на палічцы з беларускай літаратурай, каб не парада Бібліятэкаря Елены, што вядзе блог “Сельская бібліятэка”, звярнуць увагу на творчасць Міколы Кусянкова, тым больш, 11.02.2015 яму споўніцца 80 год.
Пойшла я, на хуткім часе,  шукаць, што ёсць з кніг пісьменніка ў нашай бібліятэцы. Знайшла толькі адну кнігу  - “Явар з калінаю”, запісала на свой фармуляр і ўзяла дамоў чытаць.  Прачытала хутка,як раз трэба было ехаць у Гомель у бальніцу, чытала ў поездзе туды-назад. Адразу скажу -захапіла! Лёс дзяўчыны Зоі, якая жыла на стражы ў лесе з маці і дзедам. Настаўніца Вера Макараўна імкнецца дапамагчы сваёй вучаніцы,  з’ехаць  з лесу ў горад, не паўтарыць яе асабісты лёс. Дзед Мікалайка (любімы выраз: “Маё дзела старана”), які сам некалі выратаваўся ў лесе ад раскулачвання, гаворыць: “У лесе жыць можна, лес дапаможа. Будзеш царыцаю хадзіць замужам за ляснічым”.  Кажуць людзі: ад свайго лёсу нідзе не дзенешся. Неспадзяваныя павароты лёсу.
“Каб дзеўцы добрага хлопца прынадзіць, трэба адно з двух – раздзецца ці разадзецца”,— выбрала Зоя другое, але не прыйшлося ёй пакрасавацца ў нарадах у горадзе.
Аўтар рамана прыязжае ў Заліп’е рабіць таксацыю леса, значыць апісываць, вымяраць, чарціць. Спыняецца на кватэры ў ляснічага Гаркушы.   Зоя Пятроўна (тая самая Зоя), гаспадыня і Гаркуша, яе муж, расказваюць пастаяльцу пра сваё жыццё. Адны і тыя падзеі з кропкі зроку жанчыны і мужчыны, даволі незвычайна. Цікава пабудаваны сюжэт рамана. Аповед ідзе ад першага ліца. Як бы самі героі расказваюць кватэранту, а заадно і  нам, пра сваё жыццё.  Многа перажывацельных маментаў: родная ўнучка Насця выдала дзедавы пасевы ў лесе рэвізорам, потым у вайну прывяла партызан,тыя забралі ўсё зерне з дзедавых хованак;  Зоя трапіла ў аварыю на машыне з торфам; горкае яе вяселле; Лёшка Гамон уцягнуў Зою ў аферу з прадажай леса з вострава.
У рамане шмат народнай мовы, прыказак ды прымавак, яны робяць аповед яскравым і даходлівым.  Да года пільнуй, як свечку, а потым пасі, як авечку. Як кошка з жабаю – і есці брыдка, і кінуць шкада.. знайшлі сякеру пад лавай… як набралася моцы матчына дачушка, паляцела да сонца пералётнай птушкай. У сваім двары хачу люблюся, а хачу – б’юся. Радня – цераз вуліцу наўпрысядкі. Сінічку хоць і ў пшанічку, яна ўсюды сінічкай будзе..
Праблемы, узнятыя ў рамане, актуальны і сёння. Кніга варта Вашай ўвагі.
11.11.2014. Людміла Бусел
20.10.2015г.


Отзыв на книгу Пауло Коэльо «Дьявол и сеньорита Прим».
Эту книгу прочла случайно. Хотя, всякая случайность, есть закономерность. Вернули библиотечную книгу на ходу, назавтра ехала в областную поликлинику и взяла её с собой, чему способствовал карманный формат. Прочла за дорогу в автобусе, в дизеле. Я и раньше сталкивалась с творчеством этого португальского писателя, читала  несколько его книг, когда он стал модным и популярным. Не утратили популярности его книги и сегодня. Основная тема книги – борьба Добра и Зла. У каждого человека всегда есть выбор, за плечами стоят Ангел, который охраняет и Дьявол, который искушает.  Время действия в романе  - одна неделя. Место – тихий городок Вискос, 281 житель, которого жил спокойно и однообразно, занимаясь скотоводством и земледелием. В нём не было детей, потому что молодёжь уезжала за лучшей жизнью.
Главные герои – Шанталь Прим, девушка-сирота, работающая в местном баре, самая молодая из жителей местечка. Берта – старуха, 15 лет после смерти мужа, живущая  в полном одиночестве, которая заметила, что вместе с чужестранцем в городок пришёл Дьявол.
Однажды в Вискос пришёл чужеземец, с тяжёлым мешком за плечами. В нём были слитки золота, которые  он обещал отдать, если будут нарушены заповеди божьи «Не укради» и «Не убий».
Выбрали жертву, священник придумал, как будет происходить расстрел, чтобы никто не чувствовал себя убийцей. Сеньорита Прим сумела убедить жителей родного городка, что преступление бессмысленно, они не сумеют обналичить золото, объяснить  полиции, откуда его столько в городке, находящемся в упадке.
Цитата из книги "В душе каждого человека гнездится страх. Страх одиночества, страх темноты, которую разыгравшееся воображение заселяет собственными демонами, страх сделать такое, что нарушит писанные и неписанные правила хорошего тона, страх Божьего суда, страх людской молвы, страх правосудия, карающего за любой проступок, страх рискнуть и всё потерять, страх разбогатеть и столкнуться с завистью окружающих, страх любить и быть отвергнутым, страх попросить прибавки к жалованью, принять приглашение, отправиться в незнакомые края, не суметь объясниться на иностранном языке, не произвести выгодного впечатления, страшно стариться, страшно умирать, страшно, что не заметят твои дарования, страшно, что ты со всеми своими достоинствами и недостатками останешься незамеченным".
Чтение, конечно, далеко не для всех и каждого. Понравится тем, кто любит философствовать о жизни, библейских заповедях, смысле жизни...