Адкуль пайшлі нашы прозвішчы?

На гэтай старонцы змешчаны матэрыял праекта, па якім працаваў эколага-краязнаўчы гурток "Жалуды" пры нашай сельскай бібліятэцы ў 2008-м годзе. Ён падаўся мне цікавым, таму і змясціла яго ў блозе.


Адкуль пайшлі нашы прозвішчы” — назва даследавання аб паходжанні прозвішчаў.
 Найбольш распаўсюджаныя прозвішчы ў нашай мясцовасці: Бусел, Шчэрбін, Мітраховіч, Дайнека, Кохна, Тукач. Вёска ўмоўна дзеліцца на Карпілаўку, Буслы, Дайнекі … Старыя людзі так і кажуць: “Была ў Дайнеках, пайду ў Буслы”
Буселбусел, ад назвы птушкі, якая плодзіцца ля балотаў. У дахрысціянскі час было уласнае імя Бусел; магчыма, далі чалавеку, падобнаму знешне на птушку, цыбатаму, даўганогаму, такую мянушку, якая, потым стала прозвішчам.
Шчэрбін — па паходжанню нямецкае, бо ўтворана ад нямецкага слова шэрбе, што значаць драпінка, шчэрбіна, трэшчына, расколіна, зазубіна. Толькі па-руску яно вымаўляецца щерба, щербина, а па-беларуску шчэрба, шчарбіна. Шчарбатым называюць чалавека, у якога няма аднаго ці некалькіх зубоў спераду.
Мітраховіч — ад імя святога Дзімітрыя (плод зямны з грэчаскай мовы).
Дайнека — прозвішча створана ад заўважаных недахопаў у вуснай мове, калі чалавек паўтарае ўвесь час назойліва адны і тыя ж словы-воклічы (“дай” і “не” — спалучаны ў адно злітнае прозвішча).


Есть, оказывается, ещё один вариант происхождения этой фамилии. В газете СБ “Советская Беларуссия” в рубрике “Что в имени моём?” профессор Валентина Лемтюгова пишет.

Фамилия Дайнека пришла к нам из Украины. Восходит она к украинскому слову “дайнека” – “дубина”, “палка”. По свидетельству “Словаря украинского языка”, словом “дайнеки” полтавский полковник М. Пушкарёв назвал сформированный им в 1657 году полк из простолюдинов, воооружённых дубинами, рогатинами, палками. Отсюда и пошло прозвание “дайнека” – воин, который служил в этом полку, или воин с примитивным вооружением. От него же и фамилия Дайнеко.
 
Кохна — ад дзеяслова “кахаць”.
Тукач   у народзе кажуць: адзін бацька гадуе пяць сыноў і не скардзіцца, а пяці сынам цяжка даглядаць аднаго бацьку. От з такіх сыноў і выходзілі Тукачы, тыя, хто не слухалі бацьку.
Друзік – ад друз – дробныя кавалкі нечага разбітага, разбуранага (камень, шыфер, драбяза)
Старэйшымі трэба лічыць прозвішчы, якія прыйшлі да нас з язычніцкіх часоў. Яны былі уласнымі імёнамі (тады не было прозвішчаў): Бусел, Заяц, Воўк, Барсук, Лецяга, Клешч, Мураш, Казёл, Вальха. Пазней яны сталі прозвішчамі (Зайцавы, Воўкавы, Воўчанка, Клешчанка, Мурашкевіч,  Альшэўскія, Бусел, Барсук, Лецяга)
Прозвішчы, якія ўтварыліся ад імёнаў-абярогаў: Гулік (ад гуляць), Ропат (ад раптаць), Шорап, Шчур, Гром. Бацькі сваіх добрых, харошых дзяцей, каб абараніць ад нячыстых сіл,  знарок называлі гуляка, гулік, дур… потым утварыліся прозвішчы: Гуляка, Гулік, Дуров.
Царанок, Кароль, Каральковы  — прозвішчы ад слоў “цар”, “кароль”.
Потым прозвішчы, ўтвораныя ад месца паселішча чалавека: за гарой, за ракой, ў полі, за лесам… Загорац.
Празвішчы, якія пайшлі ад роду заняткаў прафесіі чалавека: Бондаравы, Палазнікі, Краўчанка, Вазнюк, Чумак.
Прозвішча-мянушкі, характэрныя фізічныя прыметы знешнасці, характару, звычкі: Караткевіч, Доўгі, Сушкоў, Сівалап, Каўтунова, Дайнека.
Вельмі шмат прозвішаў утварылася ад імёнаў святых. Дзіця неслі хрысціць ў царкву, давалі яму імя па святцам. Імя таго святога ў дзень якога дзіця нарадзілась. На Міколу — Мікалай, на Пятра, Паўла — Пятро, Павел. Потым гэтыя імёны сталі прозвішчамі (Мікалаеў, Пятроў, Паўлаў).
Такіх прозвішч больш за ўсё. У нашай вёсцы гэта наступныя прозвішчы: Аляксеенка, Аніскавец, Гаўрыленка, Грыненка, Захаранка, Іваноў, Янкоўская, Ігнаценкі, Кузьмянок, Лявонцьеў, Леўчык, Логвінаў, Максіменка, Пятроў, Панцялееў, Сянько, Семянчук, Сяргеенка, Саковіч, Тарасенка, Філіпчык, Дашкоўскі, Пратасеня.

Даволі цікава было даведацца адкуль пайшло, што азначае прозвішча. Напрыклад, Гойчык — гэта храбрэц, герой. У нас бухгалтарам працавала дзяучына з такім прозвішчам.
А якія прозвішчы самыя распаўсюджаныя ў свеце? Аказалась — тыя, што пайшлі ад дзеяслова “каваць”. У беларусаў гэта: Каваль, Кавалевіч, Кавалёнак, Кавальскі, Кавалік, Кавалёва, Каваленка…., у рускіх Кузняцоў, Кузнецкі і інш., у палякаў —  Кавальскі, Коваль, у чэхаў — Коварж, Кавалік, у венграў — Ковач, у немцаў — Шміт, у англічан — Сміт  і іншыя.  Самыя пашыраныя прозвішчы, утвораныя ад мянушкі па занятку. У кожнай вялікай вёсцы, больш за паўсотні двароў, быў свой каваль, таму такое прадуктыўнае прозвішча з гэтай асновай.
У сваіх даследаваннях карысталіся працамі на гэтую тэму У. С. Ліпскага, Шура В.В., Юрэвіча У. М.

пост в этом блоге на эту же тему чуть шире http://buselluda.blogspot.com.by/2017/02/blog-post_8.html

1 комментарий:

  1. гэтае даследаванне праводзілі наведавальнікі эколага-краязнаўчага гурка "Жалуды" пры Дуброўскай сельскай бібліятэцы, у 2010 годзе

    ОтветитьУдалить