картатэка дыялектаў



пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на блог абавязкова

Я выйшаў родам з гэтага народа,
Я мову гэту ў сэрцы берагу… 
                                                                          
У Дуброве сталыя людзі гавораць: тры наз ´э, дзве кур´э, тры вядр´э, чатыры кап´э
Сядзеў у кустох, ехаў на валох, іду к братом, ездзіла к сыном
Рабіцьму, касіцьму, капацьму, вазіцьму

Аба´бак — грыб падбярозавік
Абабра´ць — абабраць парэчкі
Абліва´ха, ж —надвор’е, ці то дождж, ці  то снег
Абора –вяроўка, якой прывязываюць лапці
Ада´лей — потым, пасля.
Адпа´сваць чаргу, па´свіць тава´р  прыйшла чарга пасвіць вясковы статак кароў
Адбо´ю няма — рады няма, збавення. Ад машкары ў лесе няма адбою.
Азяро´д — пераплёт на слупах для сушкі снапоў
Аніга´дкі — хоць бы што; слава Богу. Ну вось анігадкі пагрэблі сена, дождж  не захапіў.  
Ацэ´та, ы — цяпер, толькі што; вось гэта. Ацеты час ніхто не заходзіў..
Ацэ´така , вось тут. Кладзі ацетака сушыць на печ анучы
Аўцю´к –пустазелле ў аўсе
Ба´бка — назва стравы з цёртай на тарцы картоплі, прыгатаваная ў чугунку.
Бале´я — вялікі цэбар, у якім мыюць бялізну або самі мыюцца
Бель — балота з бярэзнікам
Бе´рві, бервячкі´ – месца за вёскай Дуброва ў бок Кабульшчыны, масток з бярвенняў(броўны, по русскі, бревно) праз  глыбокую канаву 
Біткі ´— гульня ў біццё яек на Вялікдзень.Трэба моцнае яйка выбраць, каб у біткі выігрываць.
Бля´ха — жалезны ліст з загнутымі краямі.Крывянкі шкварчэлі ў печы на глябокай блясе.
Бо´нда  свежае мяса, сала, якое давалі сваякам ці суседзям пасля забою свіньі
Біткі - гульня на Пасху, біцца крашанымі яйкамі.
Бульбя´нішча – сухая батва картопляў
бульбяшнік – націна картопляў
бясе´да – застолле, госці
Ві´лкі — прыстасаванне, якім ставяць і дастаюць з печы чугуны.Вілкі павінны быць па памеры чугуна.
Ві´лашнік — драўляная ручка да вілак.Вілашнік быў лёгкі ды гладкі.
Ві´льчык — верх страхі хаты.
Вінава´та, дз. — засталася ў даўгу, до´ўжна.Я ёй грошы вінавата, трэба аддаць доўг суседцы
Вока гары´ць — на каго, на што. Нешта ці нехта вельмі спадабаецца. Вака гарыць на гэтую абнову.
Во´тведкі – наведванне пасля радзін
Ву´бядзь – балота. Урочышча паміж Калінавай гарой і Бугавам.
Вы´ган — поле за вёскай. На выгане пасціўся тавар.
Вы´люднець — папрыгажэць знешне.За час вучобы ў горадзе вясковыя хлопцы вылюднелі і зрабіліся прыгожымі і зграбнымі хлопцамі.
Галасі´ць го´ласам — моцна плакаць
Галу´за — не згарэўшае палена. У печы засталася галуза, і прычыняць юшку было пакуль рана.
Га´нкі, мн. – крыльцо, ступенькі
Гара´ — у хаце месца над столю. На гару выносілі з хаты непатрэбныя рэчы, сушылі там венікі ды зёлкі
Гарава´ць — жыць цяжка, многа працаваць. На сваім вяку яму прыйшлося многа гараваць, каб нечага дабіцца.
Га´рац — пасудзіна для адмерання зерня, мукі. Сасніла маці мая сон. Памерлы бацька забірае муку з засека. Кажа: “А табе і ў гарцы хопіць
Гарбу´зікі – семкі, зерняты з гарбузоў
Гасці´нец — угашчэнне, падарунак. Бабуля навек прыносіла нам гасцінец: семкі (гарбузікі), альбо пернікі, коржыкі, канфеты
Глады´шка – гліняная пасуда. У гладышцы малако доўга не кісня.
Глядзець сябе´ — клапаціцца толькі пра сябе. Ён толькі сябе глядзіць, дзеці яго не клапоцяць.
Гляк – гліняная пасуда з вузкім горлам
Гру´ба, грубка - печка
Гука´ць — крычаць, клікаць. Гукні дзяцей есці.
Гу´каецца — знаходзіца ў палавой ахвоце. Свіння гукаецца, нічога не есь, хлеў ломіць.
Гу´ра – гура снегу
Гу´ртам — разам.  Любую работу лягчэй рабіць гуртам, адзін аднаму памагаючы.
Гу´шча — нешта густое, пойла для жывёлы, густая ежа. Камары таўкуць гушчу да добрага надвор’я.  Адны любяць гушчу ў супе, другія — юшку.
Гу´шкаць, гу´шкацца, гу´шкалкі — арэлі, катацца на арэлях, гушкаць на руках малога.
Дало´ўка — падлога. На далоўцы не сядзі, застудзішся
Да цё´мнага — да самага вечара, да темры
Дзе´жка, дзежа´ – пасуда для апары, свежыны
Дзя´дна — жонка дзядькі Дзядна была добрай жанчынай, шкадавала нас малых.
Драбі´ны — лесвіца. Па драбінах узбіраліся на гору, горышча хаты
Дрыво´тня — навес для дроў. Дрывотня была  завалена нескладзенымі дрывамі
Жалязня´к — рыдлёука. Вазьмі жалязняк, пракапай канаўку, каб вада сышла з селішча.
Жаўтля´к — пераспелы гурок
Закася´не —госці на вяселлі едуць за нявестай ў дом жаніха, едуць за касой (воласы нявесты, косы, каснік на галаве ў яе)
Заку´таць, кутаць – загарадзіць, закутаць плот
Занудзі´ўся — засумаваў.У бальніцы ўсе занудзіліся па дому.
Запну´ць — завесіць, закрыць. Калі сцёмнілася, запнулі гардінамі вокны.
За´сланка — прыстасаванне, якім закрывалі печ. Выпаліўшы печ, прыставіўшы чугункі, печ прыкрывалі засланкай.
Засло´н  драўляная лаўка
Засуры´ць, дз.  – засыпаць. Нагамі засурываў радкі з буракамі.
Зво´сені — з восені, з пачатку восені. Звосені яшчэ было відна, што бульбы да вясны не хопіць.
Зно´чы- працаваў ноччу -  "сёння з ноччы"
Е´льнік – яловы лес. Хаваліся ў Зарэцкім ельніку ў войну.
Кабы´льшчына — ранейшая назва вёскі Палес’е
Ка´даўба – глыбокая яміна з вадой. Урочышча Кадаўбы з правага боку ад шашы ў бок Палесся
Када´ш — ранейшая назва вескі Мікалаеўка
Каду´к – нячыстая сіла. А кадук яго ведае, як яно будзе.
Кайстра — торба
Ка´ліва — расада капусты, ці гуркоў..
Ка´па — пакрывала на ложак. Ложак быў засланы прыгожай капай.
Капе´ц   бурт картопляў, буракоў закопаны на зіму, прысыпаны зямлёй
Карці´ць, карце´ць – клапоціць, забоціць, непакоіць. Мне ўсё карцела пабачыць, як там дзеці.
Кар´эц — кружка, якой чэрпалі ваду
Касні´к — каляровыя стужкі на галаве нявесты ў выглядзе вянка.
Калі  вясельная дружына  пераплывала на пароме раку (Беразіну) каснік нявесты ў ваду ўпаў. Прымета такая, калі нявеста згубіць каснік, жыць дрэнна будуць. Запісана бібліятэкарам Бусел Людмілай Фёдараўнай ад Бусел Сцепаніды Яфімаўны, 1919 г.н. у 2005 годзе. Беднай ўдаве каснік не ўгалаве (прыказка)
Кату´х —невялікае памяшканне, загародка. Целяці катух адкуталі, як карова цялілася.
Каўне´р — варатнік
Каўту´н — зблытаныя валасы. Бабка ведала замову ад каўтуна.
Каша´ра – загародка для жывёлы
Кісля´к – кіслае малако, сыракваша
Кія´х (кія´ш)  пачатак кукурузы
Кла´дкі – масткі праз канаву, ручай
Кло´пат вялікі — нічога страшнага. Клопат вялікі, нехай ходзяць куры па картоплях, мо жукоў з’клююць.
Кля´мка — зашчэпка на дзверах. Дзверы былі прычыняны толькі на клямку, наклямчаны, значыць гаспадары недзе недалёка.
Ко´лісь — некалі даўно. Колісь зусім другія песні спявалі. Колісьнія песні не ведае ўжо ніхто.
Ко´панка — штучны вадаём. На копанцы ў садзе дзеці купаліся і рыбу вудзілі.
Крам — тканіна фабрычная. У лаўку навезлі столькі краму, ажно вочы разбегаюцца.
Крывот´а, крывотлівы — зайздрасць, зайдрасны. Трэба асцярагацца крывотлівых позіркаў, розныя людзі бываюць, каб не ссурочылі.
Кубло´ – месца, гняздо, дзе нясуцца куры
Ку´бял - ?
Кулі´да — бохан хлеба, раней называлі так круглы хлеб. Вазьмі і на мяне кулідку хлеба, як пойдзеш ў лаўку.
Ку´таць — пачаў плот кутаць
Лабя´к – трохвугольнік на крышы
Лагво´ - непрыбраны ложак. Свіння перад апаросам сабе лагво мосціць.
Лагу´н  невялікая роўная бочка для зерня. Лагун –  вясковая мянушка чалавека, што жыў каля царквы ў Дуброве і працаваў званаром пры царкве.
Ла´дзіцца — упраўляцца па гаспадарцы. Трэ ісці ладзіцца ўжо, пакуль усё ўпарадкую, дык сцёмніцца.
Лано´ — калені. Дзіця не злазіла з лана маці.
ла´яцца – сварыцца, ругацца
Ле´нькі –бульба, тушаная ў печы кусочкамі
Ла´піна – кусок зямлі, поля, ягодніку. Трапіла на невялікую лапіну нечэпаных ягад.
Лушпа´йкі — ачысткі, шалупінне. Лушпайкі карове аднясі.
Лы´нды біць – гуляць, бездельнічаць.  Хопіць лынды біць, сядай за ўрокі.
Ма´каўкараней давалі дзецям макаўку, замест соскі, патрушчаныя дробненька каробачкі маку, каб дзіця спала.
Масці´цься, дз. – насцілаць нешта; упарадкоўваць
Мату´з — вяроўка; картоплі бываюць з матузамі. Картоплі былі еты год з матузамі, зусім звяліся, трэ насення сартавоя недзе  купляць.
Мацакі´ — гульня ў яйкі на Вялікдзень. Каб перамагчы ў мацака, трэ яйка ўмець выбраць моцнае.
Мі´талям — хутка, умомант.  Ён міталям збегаў дадому і вярнуўся назад.
Му´сіць, мусяка – мабыць,
Мы´слаўшчына  — Мыслаў рог (назва вёскі)
Мяша´ць, дз. – намяшай свінням ды вылей
Набо´жнік — вышыты рушнік з Божанькі
На´валач – наезжыя людзі ў сяле
Наве´к – заўсёды, звычайна
Надо´ечы - недаўна
Нае´дак — ежа. З шчаўя нішчымнага дрэнны наедак увесну.
Напну´ць, напні´ — надзець, прыкрыць. Напні што на сябе, прастудзішся.
Нараві´ць — імкнецца, страміцца. Карова наравіць рогам стог падчапіць
Нарусе´ць – пасмялець, асвоіцца
Насвары´цца — наругацца. Бабуля моцна насварылася на ўнукаў за шкоду.
Насе´нне (насе´ннікі) — семяна, картоплі, якія трэ будзе пасадзіць навясне
Негадзя´шчы — нядобры, дрэнны. Гдалышка етая негадзяшчая ўжэ, тяклівая.
Няге´глы -
Не´тра – цяжкадаступнае месца ў балоце, лесе
Ніка´ць — выглядаць нешта, заглядваць, хадзіць туды-сюды. Не нікай тутака, ідзі ў хату.
Ніўры´мслівы – неспакойны, настойлівы
Но´шка — ад слова насіць, несці. За плячыма ў жанчыны была ношка с яе скарбам. Свая ноша плечы не тягне
Ну´жа - заедзь, машкара, авады.
Няпе ´ўны -  нядобры, няўдалы
Няўжэ´ — здзіўленне, недавер. Няўжэ ж ён здолеў гэта зрабіць.
Пабіра´цца — хадзіць з торбаю па людзях, прасіць  ежы якой. Пасля вайны многія дуброўцы хадзілі пабірацца на Украіну, там жылі багацей. Хадзілі як старцы, пабіраліся па людзях.
Паве´ць — гаспадарчая пабудова без сценаў, з аднаго даху. Дровы былі складзены пад павеццю.
Па´данкі - яблыкі, што ўпалі на зямлю
Пало´йкі — палавінкі гарбузоў. Палойкі гарбузоў раскладаюць па агародзе тыя, у каго няма худобы (гаспадаркі)
Памо´ст, памасні´цы  — падлога, далоўка. Як айчыма застрэлілі ўсе памасніцы былі ў крыві.
Памы´і — адыходы ад ежы.Свінням давалі памыі, картоплі ды драныя на тарцы буракі.
Па´пліска – палка, дубец, якім б’юць
Паро´нкі – вараная бульба
Пасвянці´ць — асвяціць ў царкве. На Вяліканне булкі і яйкі свянцілі ў царкве
Паспыта´ць, спытуваць  папробаваць нешта на смак
Пацы´ркаць — падаіць карову. Трэ хоць увечары карову пацыркаць, пакуль зусім не запусціцца.
Па´ша - месца, дзе пасцілі жывёлу (тава´р)
Пе´кур  птушка такая. Яшчэ мянушка чалавека. У Сушкова Івана была мянушка Пекур, і бацька яго і дзед пекуры былі.
Пе´лька, пелля  — проруб, палонка зімой на лёдзе, глыбокая яміна на балоце. Бялізну ўзімку паласкалі ў пельцы.
Пераста´рка – дзяўчына, якая позна не выходзіць замуж
Плот -  забор
Пляц, пляцо´ўка  роўнае месца, дзіцячая пляцоўка
По´жня — зжатае поле
По´сцілка — даматканае пакрывала. Посцілкі ў хаце былі ўсе самаробныя, яшчэ колісьнія.
Пра´нік — драўляная прылада для мыцця бялізны. Узяўшы пранік і ношку з адзежаю жанчыны пайшлі да ракі.
Прыстрэ´к  -  наварожана некім, зроблена
Пэ´цкацца — марацца. Ля печы лёгка было выпэцкацца ў сажу.
Пу´га — прыстасаванне,  якім паганяюць кароў, коней. Які ж пастух без пугі.
Пяклу´шы  павольныя, марудны Характар у яе быў, як у той пяклушы. Пяклушы — мянушка ў Дуброве  адных жанчын у Дайнеках (Каці, Харыты і Параскі)  сясцёр Дайнека Ганны Андрэеўны.
Пячо´нікі — бульба, печаная ў зале, на кастры. Калі пасвілі кароў часта пеклі пячонікі, смачней не было ежы.
Разу´нка – хвароба жывата. Гавораць, калі лаюцца на некага: “Разунка цябе бяры”
Растанцы´- перакростак скрыжаванне дарог. Ён,  як на растанцах, не ведае, што рабіць, як быць далей, чаго чакаць.
Раз’юшыцца — разахвоціцца, нечага вельмі хацець; моцна нечым абурацца.
Ру´бель  гарызантальная жэрдка, якой умацняюць на вазу сена, салому пры перавозцы
Ры´ззя — старое аддзенне. Адзежы не было людскай, хадзілі хто ў чым, у рыззі.
Рэз – надзел зямлі. Шуты рэз – месца ў Буслах, куда вярнулася і пастроілася сям’я Шчэрбінаў пасля вайны
Саке´ра – тапор
Сало´нікі – тое ж, што і паронкі
Се´дала — насест для кур. Зімой куры болей на седале сядзяць, бо цёмна.
Се´нцы — прыстройка ля хаты. У сенцах на лаўцы стаяла вядро з вадой і карэц пры ім.
Сё´рбаць — есці гучна юшку
Свішчу´к – балота, дрыгва. Свішчук – балота, што на паўдневы ўсход ад в.Дуброва, зараз асушанае. «Свішч», магчыма, тое ж, што «свіль», «цвіль», г.зн. зарастаючае возера, пакрытае расліннасцю. Па іншаму – цвілое балота.
Скабка – заноза, трэска ў пальцы
Скі´бка — кавалак хлеба. Дзеці беглі на вуліцу з намазанымі варэннем скібкамі
Скры´ня - сундук
Ску´бці — выдзіраць; скубці пер’е з кур, сена з капы. Хоць вы на ёй ўсё перайка абскубіце, /Толькі яе ў шчырыя бары адпусціце. (з народнай песні, што спявалі ў Дуброве)
Со´ткі — участок зямлі, выдзелены пад бульбу. Соткі еты год далёка ад сяла далі.
Сто´пка — гаспадарчая пабудова для захоўвання бульбы, буракоў, зерня. Буракі ў стопцы добра ляжалі аж да вясны.
Страшы´цца, настрашы´ў — баяцца нечага ці некага. Ў мароз пастрашылася ісці куды-небудзь з дому. Старшыня настрашыў вельмі, дык баяліся красці.
Схо´днія  дні апошняй квадры месяца. На сходніх днях, а не на маладзіку навек трэ бульбу садзіць
Сырадо´й – свежае, цёплае, толькі надоенае малако
Сяка´ч — прыстасаванне, якім здрабляюць, сякуць бульбу, буракі, гарбузы
Тава´р — статак кароў. Пасціць тавар даводзілася часта, бо статак малы.
Тра´сца – ліхаманка. Гавораць, калі ругаюцца, сварацца на некага: “Трасца цябе бяры”, “Трасца яго ведае”, “Якой расцы ты туды папёрся?”
Тук — тлушч, жыр. Блінцы макалі ў тук, ці цёртае льняное семя
Тушо´нікі — тушаная ў печы бульба
Уседно´ — усё роўна, усё адно. Уседно не слухаюць, кажы не кажы.
Ушу´ла — стоўб, на якім навешаны вароты. Ушулы былі добрыя, тоўстыя, смольныя.
Хава´ць — хараніць,  на могілках. Дзе  хавалі немцаў на могілках ведаюць старэйшыя дуброўцы.
Хава´цца, дз. – прятацца
Халя´ва — галянішча ботаў
Хо´ванка — месца, дзе можна схавацца, ці нешта схаваць
Хаўру´снік — з адной кампаніі, таварыш
Цахлі´ць, дз. -  адрывіста брахаць. Сабака цахліць на катоў ды шпакоў.
Цёмначы — у цемнаце, ноччу
Хо´дзіць – тавар да снегу на поплаў ходзіць
Ця´пнуць гора — нагаравацца
Цы´пкі — на руках у дзяцей завусяніцы
Це´пер 'ся — даўно ўжэ
Чакаць, дз. – ждаць, дажыдацца
Ча´сьцік – чысты хвойнік, без падлеску
Шкарлупа — лушпайкі, ачысткі. Шкарлупкі з яец вельмі любяць куры.
Шко´да — нешта дрэннае, нейкі ўрэд. Каровы нарабілі шкоды, зайшлі на калгаснае поле
Шут´кі - авечкі
Шуты рэз — месца ў Буслах, дзе стаіць хата Сахбіевай Вольгі  Іванаўны
Шы´бка, шы´ба – акно, фортачка
Шыба´ваць, шы´біць дз. – круціць моцны вецер па шыбах
Шы´бенка - лес і сенажаць, што ў паўднева – усходнім кірунку ад в. Дуброва. Магчыма, есць два варыянты тлумачэння: 1) ад асновы “шыбаваць”, што значыць “далёка”, “далёкае месца”; 2) “шыбеніца”, “шыгайла”, “павеса” ( магчымае месца нейкай казні, пакарання каго – небудзь, забойстваў).

Шы´льда — вывеска, надпіс на таблічцы

Я´гады – чарніцы. У ягады не ходзіш? Ягад сёлета многа.

яз'віны -  глыбокая балаціна. Вёска, недалёка ад Дубровы; 
Я´звы – урочышча каля Вялікага Бору 
Як пласт — нерухома. Ляжыць, як пласт
Ятро´ўка — жонкі братоў паміж сабою даводзіліся ятроўкамі. Ятроўкі рабілі ўсю работу ў хаце.
209 шт. на 10.02.13 г. сабрана і запісана бібліятэкарам Бусел Л.Ф.

2 комментария:

  1. картатэка папаўняецца, з мовы сталых людзей трэ выдзяляць словы, назвы, якія былі здаўна...

    ОтветитьУдалить
  2. огромное спасибо за Ваш блог
    недавно белорусские молодые однодумцы запустили прекрасный проект https://dialects.natatnik.by было бы здорово "залить" туда диалект из Дубровы.

    ОтветитьУдалить