пятница, 25 марта 2016 г.

Полезные каникулы, весна -2016

Ка-ни-ку-лы –  как музыкальные ноты звучит это слово для всех школьников. Для взрослых – это напряжённый и ответственный период: созданы при школах лагеря отдыха, составлены планы работы на каникулах (культурные, спортивные мероприятия, конкурсы, походы, экскурсии и проч.). В акции «Полезные каникулы» участвуют учреждения образования, спорта, культуры.
На весенних каникулах 23.03.2016 в сельской библиотеке агрогородка Дуброва прошёл Час экокультуры “О природе для больших и маленьких”. В него вошли: экологическая викторина “Что мы знаем о воде?” (номер вопроса викторины определял вытянутый из шкатулки бочонок лото); задание на время - разделить карточки с изображением животных на “домашние” и “дикие”; тест - викторина “Животные родного края” (на обороте карточки – изображение животного с правильным ответом). Быстрее и лучше всех отвечали на вопросы 7-классник Кузьменок Кирилл и 2-классник Толмачёв Алексей. Неплохо  животных знают Бусел Алеся и Волкова Ангелина. Совсем немного ошибок в ответах на вопросы допустил Рогалевич Валик.
Вопрос: Эта птица занесена в Красную книгу Республики Беларусь. Варианты ответа:1. ласточка 2. галка, 3.сипуха,4. кукушка. О сове средних размеров – сипухе, знали все. А вот следующий вопрос вызвал затруднение. Водоплавающая птица,занесённая в Красную книгу РБ. Варианты: гусь-пискулька, кряква, дятел, чибис.  Об этом гусе-пискульке не знали ничего. В “Чырвонай книзе Рэспублікі Беларусь” о нём не нашли, а в интернете есть. Этот гусь пролётом бывает на территории Беларуси, очень редкий, охраняемый вид. Лично для меня открытием стал вопрос о горностае. Не знала, что этот зверёк летом красновато-бурый, а зимой – белый. Что же, буду знать.
24.03. В рамках Недели детской и юношеской книги
«Как здорово на свете с книгой жить!» в библиотеке проведён
Обзор книг серий “Рассказы Деда Природоведа”  и “Маленький профессор”. Присутствовали 12  детей школьного возраста, местных и приехавших на каникулы в деревню. Книги двух серий: “Рассказы Деда Природоведа”  и “Маленький профессор” были выставлены под названием “Обратите внимание!”. Краткие ответы на интересные вопросы из разных книжек, чтобы заинтересовать ребят. В какой стране люди “дождь” в кошельках носят? Почему у людей вены голубые, хотя по ним течёт красная кровь? Какое животное никогда не пьёт? Кто  спит с открытыми глазами? И проч.

в СДК разговор о вреде курения

повезло, первый вопрос вытянул, № 33 - приз

делим на домашних и диких животных, на время

"сигареты" с фактами о вреде курения

место для фотосессии, с не тающим Снеговиком

сипуха в Красной книге Беларуси

вопросы тест-викторины

дикие животные

домашние животные


понедельник, 14 марта 2016 г.

Прачытана бібліятэкарам: Іван Шамякін раман "Вялікая княгіня"

Шамякін І. Вялікая княгіня: гістарычны раман/ для ст. шк. узросту.- 184 с.

Шчыра кажучы, выпадкова ўзяла гэтую кнігу з выставы, калі ўходзіла дадому на выхадныя. Раней чытала, вядома, творы Івана Пятровіча Шамякіна пра вайну, пра калгасы, пра Чарнобыль, пра вёску, пра любоў, а гэты трапіўся гістарычны, для старэшага школьнага ўзросту. Але Шамякін не расчараваў!!! Пакрыху сюжэт захапіў, выклікаў спачуванне да княгіні літоўскай. Назвы беларускіх гарадоў, мястэчкаў, рэк,  рэальныя гістарычныя асобы. Чытаецца лёгка і цікава.
Час дзеяння канец 15 стагоддзя – пачатак 16-ага. Але цікава. Вялікі князь маскоўскі Іван Васільевіч (Иван III) адсылае 19-гадовую дачку сваю князёўну Алену ў далёкую Вільню, каб яна пабралася шлюбам з Аляксандрам, уладаром Вялікага княства Літоўскага. Дзяўчына дагэтуль  бачыла свайго сужанага толькі на партрэце, але палітыка, і яна павінна стаць жонкай літоўскага князя, да тога ж католіка. Тры тыдні ў цесным вазку, узімку, некалькі соцен кіламетраў ехалі дзве тысячы воінаў. Ад Масквы да Вільні.  Аляксандр хоць і старэйшы па ўзросце, апынуўся добрым (у народзе яго звалі Міласцівы) і чулым чалавекам (любіў збіраць травы і маляваць кветкі). Яны шчыра пакахалі адзін аднаго. Бацька нявесты паставіў умову – збудаваць праваслаўны храм для Алены і ніколі не прымушаць змяніць веру на каталіцкую.  У Вільні на той час было 18 праваслаўных цэркваў, дзве трэці насельніцтва былі праваслаўнымі. Княгіню Алену не раз прымушалі пераходзіць у каталіцкую веру. Цяжка прыйшлося ёй удалячыні вытрымліваць націск святароў. Уплыў папы рымскага ў ВКЛ быў вельмі моцны, людзей заганялі ў касцёлы, застаўлялі меняць веру. Набожная, разумная, яна палюбіла Літву, княгіняй якой стала. Яна была мудрай дарадчыцай свайго мужа. Вялікі князь Аляксандр  выдаў указ, які забараняе панам прымусова хрысціць сялян у каталіцкую веру.
  9 гадоў у шчаслівым шлюбе з князем Аляксандрам, але Бог не даў вялікай княгіне Алене зведаць шчасце мацярынства. Князь Аляксандр стаў каралём польскім, але слабавольны, мягкі па характару, не здолеў працістаяць інтрыгам  польскіх паноў. Карона Ягелонаў стала смярцельнай для яго. Яго разбіў параліч, удава княгіня Алена 7 гадоў жыла ў невялікім замку на возеры Дрывяты са сваёй малочнай сястрой Ксеніяй і яе дзецьмі. Заснавала жаночы манастыр і утрымлівала на свае сродкі. Жыла і дапамагала людзям.  Скончыла зямны шлях на 37 гаду жыцця, атруцілі паны (па загадзе ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла), якія не захацелі аддаць яе скарбы, якія захоўваліся ў каталіцкім манастыры.

Улада радасцей не дае – адны непрыемныя турботы.


Бяда прыйшла, нічога не зробіш, шукай супакаення ў малітвах, толькі яны здымаюць цяжар з сэрца.

аўтар блогу Людміла Бусел, 14.03.2016