четверг, 27 октября 2016 г.

Адкуль у вёскі імя?


Пост па запытах вучняў. Мабыць, вывучаюць зараз гэтую тэму. Звоняць, пішуць з просьбай аб дапамозе. Калі ласка!
Адкуль назва ў вёскі?
Сярод густых лясоў і непраходных балатоў Мінскай губерніі, размясціліся Парыцкая і Чэрнінская воласці (у складзе Бабруйскага павета). Так сталася, што гэтыя мясціны не занатаваныя падрабязна ў пісьмовых крыніцах. Лясы тут займалі 60 % ад усёй плошчы. Іх мянялі цяжкапраходныя балоты. З-за вялікай колькасці лясоў і балот у гэтым кутку Беларусі ворныя землі складалі толькі 20% агульнай прасторы.
Зараз цяжка дакладна сказаць, хто і калі   ўпершыню пасяліўся ў гэтых мясцінах, на правым беразе ракі Іпа.  Хто першы пабудаваў  хату, распрацаваў сярод балот зямлю, каб засеяць яе зернем.
Праз вёску Дуброва праходзіла дарога. Па лясістай, балоцістай і маланаселенай мясцовасці ішла яна на Мазыр і далей на Жытомір. Яе перасякалі мноства дробных рачулак і безназоўных ручаёў, якія ў час веснавых і асенніх разліваў нярэдка затаплялі дарогу. Вялікага тарговага руху па гэтай дарозе не было. Па ёй ездзілі гандлёвыя людзі, ганчары, дзегцяры, карабейнікі. Яны забеспечвалі насельніцтва рознымі галантарэйнымі таварамі, посудам, смалой, дзёгцям. Такім чынам, умовы нашай мясцовасці былі маласпрыяльнымі для гаспадарчай дзейнасці
Звычайна, узрост населенных пунктаў адлічваецца ад першай згадкі ў летапісах, або іншых пісьмовых крыніцах.
1592-гі год, канец 16 стагоддзя — у гэтым годзе ўпершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца вёска Дуброва. Крыніца гэта — “Вялікі гістарычны атлас Беларусі”. На ім пазначана вёска Дуброва ў дзяржаўным уладанні.
Як вядома з гістарычных звестак, Дуброва не ўваходзіла ў склад памешчыцкіх маёнткаў, а была дзяржаўнай. У той час як суседнія вёскі (Язвін і Вялікі Бор) служылі прыгону парыцкіх памешчыкаў Пушчыных. Дуброўская зямля была нізкага разраду: на ёй раслі лес, хмызнякі. Значная частка тэрыторыі была забалочана да непраходнасці.Таму ў барацьбе за выжыванне сяляне, якія былі дзяржаўнымі, імкнуліся пашырыць плошчы зямлі і сенажацяў. На ўскраінах лясоў раскарчоўвалі хмызнякі і сеялі хлеб, бульбу.
Адсюль вакол вёскі мноства хутароў і урочышч, маючых назвы ад імён, прозвішчаў тых людзей, якія там жылі (Дзяркачоў Рог, Бацянаў Рог, Масцішча, Вяльчо, Бугаў, Сецішча і інш.)
У кожнай вёскі ёсць свая гісторыя, ёсць яна і ў нашай Дубровы. Гэтую мілагучную назву вёска, хутчэй за ўсё, атрымала за тое, што ў гэтых месцах было шмат дубоў. Тое, што дубоў вакол вёскі было калісьці шмат пацвярджаюць успаміны старажылаў.  У 20-я гады 20 ст. —  ва ўрочышчы Брышча (“мокрае месца”)  на захад ад Прытыкі, раней было паселішча, бо засталася дарога, насып. Там раслі дубы, казалі,  штук  мо 300. Іх выразалі ў 20-я гады мінулага стагоддзя і вывезлі ў Нямеччыну. Пні карчавалі, па лесе знаходзілі косы, сярпы, цапы. Потым калгас там проса сеяў.  У войну яшчэ штук 100 дубоў было.
 “Цяжкім было наша жыццё. Да рэвалюцыі сяляне мелі па вузенькай палосцы зямлі. Не ў кожнага быў конь. Ураджаі збіралі такія, што хлеба не хапала нават на поўгода. Многія жыхары Дубровы і навакольных вёсак працавалі плытагонамі. Сплаўлялі лес аж да дняпроўскіх парогаў. Адтуль даводілася ісці дадому пешшу”.
Тое, што дуброўцы наймаліся плытагонамі, таксама гаворыць пра тое, што лесу было шмат, лепшы сплаўлялі на рацэ за мяжу.
Іпа гэтая рачушка з даўніх часоў выконвала ролю мясцовага шляху зносін паміж жыхарамі берагоў Прыпяці і насельніцтвам падбярэзінскіх прастораў. Гэта быў адзіны тарговы шлях у даннай мясцовасці. 
Іпа —  чаму так названа рака? Навуковае меркаванне назвы ракі такое: адзін з варыянтаў геаграфічнага тэрміну “іпа” — балотная вада. Трэба меркаваць, што назва яе мае фінскае паходжанне, аб чым сведчаць падобныя назвы, а таксама прозвішчы на тэрыторыях, заселянных фінскімі народамі (Эстонія, Фінляндыя). Рака Іпа струменіць на поўдзень да галоўнай палескай ракі Прыпяці.

Але колькі б мы не меркавалі аб паходжанні ракі, ў вёсцы ёсць свая легенда: невялікая рачулка брала свой пачатак з-пад куста ліпы і таму назва Іпа.
З лепапісу вёскі Дуброва, Светлагорскага раёна.

автор блога Людмила Бусел, 27.10.2016, ссылка при использовании обязательна!

среда, 26 октября 2016 г.

Трыбунал на сцэне сельскага клуба


дополнение) Наши  - первые! Первое место  самодеятельным артистам из Дубровы
Сёння, 26 кастрычніка 2016 года ў Дуброўскім сельскім доме культуры адбылася пастаноўка з п’есы Андрэя Макаёнка “Трыбунал”.  Ролі выконвалі: камендант, нямецкі афіцэр - Мікалай Краўчанка, Сырадоеў , начальнік паліцыі - Яўген Дзікун, Цярэшка Калабок, стараста – Цярэшчанка Аляксандр, Паліна, яго жонка – Маіна Краўчанка, іх нявестка, салдатка Надзейка – Русіновіч Таццяна, Галя, іх дачка, таксама салдатка -  Анжэла Васяева, Валодзька, іх сын, падлетак – Мардар Іван.
Натуральныя дэкарацыі сялянскай хаты на сцэне дапамаглі перанесціся ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Асабліва роля старасты ўдалася Аляксандру Цярэшчанка.  Ён не раз выклікаў смех глядачоў. Вельмі добра сыграў ролю нямецкага афіцэра Мікалай Краўчанка.


На пачатку п'есы Цярэшка Калабок, задыханы, прыбягае дахаты і паведамляе жонцы і дочцы, што прызначаны нямецкімі ўладамі старастам. Якая, здавалася б, гэта радасць для яго, былога калгаснага пастуха,  які ўсё жыццё пасвіў свіней ды кароў, гэтая нечаканая ўлада над людзьмі! Ён не хавае, а наадварот, усяляк паказвае гэтую радасць: "Кандзібоберам хадзіць буду!"  Першы раз у жыцці начальнікам стаў! Аж калені трымцяць…Няўжо ета ў кожнага, каго на пасаду ставяць, дык так трымцяць калені?.. “Сёння ўранні я адзін быў чалавек, а зараз –другі. І нібы той жа, а ўсё ж- другі. Іду я па вуліцы, і вуліца стала вузейшая, і хаты сталі нізейшыя, і сам я нібы ў два разы падрос…..

 Вельмі выразна і камічна сыграў гэтую сцэну Аляксандр Цярэшчанка. Спачатку жонка не верыць, што такое можа быць, але зразумеўшы, што гэта не жарт, пачынае лупцаваць мужыка ды сварыцца. 
Сырадоеў, начальнік паліцыі гаворыць ёй: “Ты, баба, прыкусі язык. Як мужа яго можаш пад прыпечкам трымаць, а як старасту – паважай! Ён цяпер улада! Ясна?”


Калі камендант і паліцай уходзяць, жонка і дзеці  хочуць ўчыніць суд, а па ваенным часе, трыбунал над здраднікам. Але хутка высветляецца, што калгасны пастух заняў пасаду старасты па загаду партызанаў.  Вось такі сюжэт. Майстэрства самадзейных артыстаў дапамагае зразумець наколькі страшны быў той ваенны час.  

у ролі нямецкага афіцэра







паклон напрыканцы
Наши – первые! Вчера, 10 ноября на базе Дубровского сельского дома культуры прошёл районный семинар клубных работников. Для коллег был показана постановка «Трыбунал» А. Макаёнка.  Самодеятельные актёры сыграли сценку из трагикомедии о военном времени. Не раз зал взрывался смехом и аплодисментами. Особенно ярко и вдохновенно сыграл Терешку-пастуха Александр Терещенко. Он так искренне и натурально радовался, что немецкая власть назначила бывшего колхозного пастуха старостой, начальником над односельчанами, что не поверить ему было невозможно. Актёрское мастерство Александра Павловича было оценено по заслугам. Он получил диплом 1 степени за актёрское мастерство.
Отличные декорации дополнили игру актёров. Деревенская хата: окно, лавы, стол, печь, кровать, фотографии в рамках на стене. Костюмы того времени: немецкий мундир, форма полицейского тоже помогали восприятию пьесы.
 Дубровский СДК был удостоен диплома победителя за первое место в районном смотре-конкурсе самодеятельного творчества кружков театрального жанра «Роль, как жизнь» в номинации «Лучший спектакль»

Наши искренние поздравления культработникам и участникам самодеятельности! Мы рады за вас!








И ещё раз дополняю этот пост. Сегодня 4.02.2017 года состоялся показ отрывка из пьесы А. Макаёнка "Трибунал". Афиши были развешаны на стендах ещё за неделю до мероприятия. Постановка посвящалась 73-ей годовщине освобождения Дубровы от немецко-фашистских захватчиков. Знали все, думаю. В 17 часов в зрительном зале собрались поклонники творчества дубровской самодеятельности. Актёры вошли в образы, декорация оформлена - всё наготове. Перед началом учительница истории Раиса Анатольевна Полиненко подробно рассказала, как происходило освобождение нашей деревни. 
И вот, открылась ширма и началось действие... Я весь спектакль просидела в таком зачаровании: как играли наши актёры!, забыла напрочь, что это Павлович, а не Цярэшка, что это Демьянович, а не гер офицер...  Нигде не запнулись, не сбились. Третий раз видела пьесу в их исполнении и как впервые! По репликам из зала было понятно, что всех зацепило. Сказать - молодцы, ничего не сказать. Ну, просто, высший класс. По окончании, все хлопали, не жалея ладоней! Много благодарных слов услышали самодеятельные актёры. Никого, ни единого зрителя не оставили равнодушным! Мне, как всегда, Цярэшка спадабаўся, але ўсе -малайцы! Дзякуй вялікі за атрыманае задавальненне!





автор блога Людмила Бусел, 26.10.2016, текст и фото автора

четверг, 20 октября 2016 г.

Конкурс в школе за мир и дружбу

Мои необъективные заметки о конкурсе  в школе.
Конкурс чытальнікаў у рамках раённага арт-марафону “Сонца ў далонях” , школа, 20.10.2016,
Случайно, бывая намедни в школе, увидела в учительской объявление о конкурсе. Выразила желание поприсутствовать, и была любезно приглашена организатором (школьным библиотекарем по совместительству) Бусел Галиной Семёновной.  В последствии выяснилось, что мне ещё доверили ответственную роль судьи.
Ведущая - учительница русского языка и литературы Митрахович Светлана Ивановна. Во вступительном слове она отметила, как важно ценить мир и дружбу. Ведь совсем рядом, в государстве, с которым у нас общая граница, идёт война. В самом деле, уже как-то попривыкли за два года к новостям из Украины, но это страшно слышать в наше время: “обмен пленными, линия огня, артобстрел, отвод бронетехники, полевые командиры, гибель мирных жителей”. 
Всего заявку на участие подали  11 человек.  Жюри – Бусел Г.С., Бусел Л.Ф. и  старшеклассницы Марина и Даша. Фотографировала завуч Сергеева Анна Александровна.
Разделили по возрастным группам: старшие- средние классы и начальная школа. Всё-таки сложно оценивать первоклассницу и выпускницу.  Вспоминаю свои школьные годы. Самое главное было - справиться с волнением, выступая перед классом или всей школой. Помню, сама брала карандаш или ручку, чтобы чем-то занять руки.
Особенно меня порадовали три чтеца (все из аг Полесье), они-то и заняли в итоге призовые места. Подробно, думаю,  будет описано на школьном сайте нашей школы. Переходите по ссылке  адрес сайта школы Тут в блоге не претендую на объективность, это только моё личное мнение. 
Моторин Илья, 9 кл. Стихотворение “Женщина с ребёнком на руках”. Читал хорошо! Эмоционально, жестами и голосом выделял главное. Стихотворение было в тему, “мир”- “мама” слова созвучные.
Ещё запомнилась семиклассница Сетько Дарья. Читала на белорусском, уверенно, справилась с волнением, нигде не запнулась.
Из учеников начальной школы выделялась четвероклассница Бенько Ксения. Верш пра кнігі і чытанне, дарэчы.
Конечно, были ещё хорошие выступления, но чего-то не хватало (знания текста, умения справиться с волнением, выразительности, артистичности).

Может, кто-то сочтёт не совсем верными мои рассуждения и не согласится с моей оценкой. Это его право. Но стихи, прочитанные без запинки, ровно, но без эмоций, без голосовых перепадов, вряд ли запомнятся зрителям.  
Бусел Л.Ф., библиотекарь сельской библиотеки агрогородка Дуброва









автор блога Людмила Бусел, 20.10.2016

вторник, 18 октября 2016 г.

День матери в агрогородке Дуброва

Пятая библейская заповедь звучит так: Почитай отца твоего и мать твою.
Во многих странах мира отмечается День матери, и в каждой стране он приходится на разные даты. В США, например, этот праздник отмечают с 1910 года.
14 октября в Беларуси с 1996 года отмечается День матери! Материнство - главное предназначение женщины на земле. В сельском доме культуры агрогородка Дуброва в этот день состоялся тематический концерт «Хвала той женщине, чьё имя мать!».  Хотя зрителей пришло немного, но принимали от души: и плакали, и смеялись, пританцовывали, не жалели ладоней.  Уверена, никто не пожалел, что пришёл на концерт. Особенно понравился зрителям дуэт Анжелы и Ивана. Зажигательная песня «Что же мы наделали?», «Гитара» подняли настроение в этот пасмурный день. Как всегда, задорно спела Светлана Леонтьева.

Скажите, откуда я взялся?
Я всем задавал вопрос.
А дедушка мне ответил:
- Нам аист тебя принес.

А бабушка мне сказала:
- В капусте тебя нашли.
А дядя шутил: - С вокзала
В корзинке тебя принесли.

Я знаю, неправда это,
Мама меня родила,
Я только не знаю ответа,
Где мама меня взяла.

Сестра на меня ворчала:
- Ты голову всем вскружил.
А я начинал сначала:
- А где я до мамы жил?

Никто это тайну из взрослых
Мне так объяснить и не смог.
Лишь мама ответила просто:
-ТЫ ЖИЛ В МОЕМ СЕРДЦЕ, СЫНОК!
артисты дубровской самодеятельности, часть коллектива








мамы-зрительницы

Настя Сиволап



автор блога Людмила Бусел, 18.10.2016, текст и фото автора

Пакроў, царква ў Дуброве, багаслужэнне

14.10.2016.г. На Пакроў багаслужэнне адбылося ў Дуброўскім храме. Правёў яго  настаяцель іерэй Яўген Новік. Прыхаджан прыйшло немала. Падавалі запіскі аб здравіі і упакаеніі, куплялі-запальвалі свечы, жэртвалі грошы, памаліліся. 
У чатырнаццаты дзень кастрычніка праваслаўны свет адзначае Пакроў Прасвятой Багародзіцы (Пакровы).
У Праваслаўнай Царкве гучаць гэтым днём наступныя словы: “Узрадаваныя Тваiм, Богамацi, прышэсцем, i Твой прымаючы вобраз, замiлавана просiм:
пакрый нас благадатным Тваiм покрывам, i пазбаў нас ад усялякага зла, уратуй душы нашы”.
 У гонар Пакрова Прасвятой Багародзiцы напiсаны абразы, узведзены храмы. Самы знакамiты — Пакроўскi сабор у Маскве, пабудаваны Iванам Грозным, вядомы яшчэ як сабор Васiля Блажэннага. У Беларусi каля 130 храмаў асвечаны ў гонар дадзенага свята. Яно лічыцца пераломным момантам у жыцці прыроды, своеасаблiвай мяжой памiж восенню i зiмой: надыходзяць першыя маразы, холад, снег, прымаразкі.
    «Прыйшлі Пакровы, пытаюць, цi да зiмы гатовы»
«Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом».
Няхай покрыва Багамаці бароніць ўсіх нас ад усяго дрэннага ў  гэтым жыцці.






автор блога Людмила Бусел, 18.10.2016

пятница, 14 октября 2016 г.

Нашы знакамітыя землякі. Ведаць і ганарыцца!

Школьнікам аб знакамітых земляках

Па чацвергах перад заняткамі ў 8:15 у нашай школе праходзіць інфармацыйная гадзіна. 13 кастрычніка яе тэма была  “Нашы знакамітыя землякі”. Аб іх распавяла сельскі бібліятэкар Людміла Фёдараўна Бусел. Так здарылася, што 2016 год - юбілейны для ўсіх трох  нашых знакамітых землякоў. Бібліятэка выдала буклет, прысвечаны юбілярам.
Невялікая прэзентацыя дапамогла нагляднаму раскрыццю тэмы.
 Стогадовы юбілей ў гэтым годзе ў Дайнекі Піліпа Пятровіча  (16.11.1916 — 13.02.1979), Героя Сацыялістычнай Працы.
Нарадзіўся Піліп Дайнека ў в. Дуброва. Тут жылі яго бацькі – працаўнікі калгаса “Чырвоная Дуброва”. У 1936 годзе быў прызваны на вайсковую службу, скончыў ваеннае вучылішча.
У гады Вялікай Айчыннай вайны П.П. Дайнека прымаў актыўны ўдзел ў партызанскай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў якасці палітрука, камісара партызанскага атрада i партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага, сакратара Гродзенскага падпольнага райкома партыі. Пасля вайны П.П.Дайнека займаў высокія дзяржаўныя і партыйныя пасады. Піліп Пятровіч Дайнека выбіраўся ў састаў Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі, быў дэпутатам Вярхоунага Савета БССР. Узнагароджаны двумя ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1 ступені, "Знак Пашаны" i многімі медалямі. У 1979 годзе яму прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада Масты Гродзенскай вобласці.
 80 год споўнілася  ў гэтым годзе яшчэ аднаму ураджэнцу в. Дуброва. Бусел Іван Паўлавіч нарадзіўся 21 мая 1936 года.  Ён кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафэдры эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных прац, аўтар і сааўтар некалькіх кніг, па якіх займаюцца студэнты і якімі карыстаюцца аграрыі-практыкі. Жыве ў Мінску.
Таксама 80 год адзначыў у гэтым годзе Бусел Яўген Сямёнавіч. Нарадзіўся ён  14 лютага 1936 года ў суседняй вёсцы  Міхайлаўка — член Саюза мастакоў СССР і Беларусі, удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выставак, на якіх яго працы атрымлівалі высокую ацэнку,  шмат гадоў быў аўтарам і членам рэдкалегіі часопіса “Вожык”, заслужаны  дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
Таленавітаму мастаку блізкія па духу беларускі фальклор, народны лубок, прывабліваюць тэмы жанчыны і сям’і. Усё гэта ён адлюстроўвае ў сваёй разнастайнай творчасці. Прыказкі і прымаўкі, якія мастак адлюстраваў пзндзелем: Ой, ляцелі гусі з сіняга Дунаю…А чаму ты не прышоў, калі месяц узышоў?...Цвіла ружа ў агародзе… Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра… Маладзіцы, як брусніцы.. Быў час — калі дзеўкі любілі нас.. Пчолка рада квету, а чалавек — лету…Лепшая вадзіца з роднай крыніцы… Садок садзіць — жыццё харашыць.. А я роду не такога, каб любіць абы якога… Вясновы дзень год корміць… Увосень у ўгосці просім… Хто скуль, а мы тутэйшыя… Сядзем у рад — тата будзе рад…. Няма тое крамы, каб прадаваліся мамы….Татава хата ўсім багата.. .
Ў 2013 годзе Бусел Яўген Сямёнавіч перадаў у дар музею гісторыі вёскі Дуброва брашюры са сваімі карыкатурамі  і чатыры свае карціны: “…Цвіла ружа ў агародзе…” , “Пчолка рада квету, а чалавек лету”, “Тут і я, тут і жонка мая, тут і мае дзеці — люба паглядзеці”, “Лепшая вадзіца з роднае крыніцы”. Жыве мастак у Мінску.
Падтрымліваем зносіны з гэтымі выдатнымі людзьмі родам  з нашай мясцовасці.
Школьнікам былі паказаны энцыклапедыі і даведнікі,  у якіх ёсць артыкулы аб нашых знакамітых земляках.  Трэба іх ведаць і ганарыцца імі. Вучыцеся і праслаўляйце сваю радзіму, сваю вёску, сваю школу!










автор блога Людмила Бусел, 14.10.2016