пятница, 29 ноября 2013 г.

Судьбы наших земляков: Ольга Шчэрбін (Сахбіева)



ноябрь 2013. Гэты свой пост прысвячаю памяці. Я шмат гадоў вяду летапіс вёскі, загадую музеям гісторыі вёскі Дуброва, запісываю ўспаміны жыхароў, гісторыі іх жыцця, збіраю прыказкі і прымаўкі, дыялекты і г.д.  Некалькі год таму, да мяне трапілі вершы Надзеі Васільеўны Галькінай (Шчэрбін), 1963 г.н, уражэнкі в. Дуброва. Зараз яна жыве ў Гомеле і працуе настаўніцай беларускай мовы. Яе маці - ў Дуброве. Я не спецыяліст, але яе вершы пра  бабулю і дзеда, мне здаліся цікавымі. Думаю, аўтарка не будзе супраць, калі яе вершы стануць даступны ўсім, хто цікавіцца. Наперадзе памятная дата  — 70 год вызвалення Беларусі  ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.  Асколкі той праклятай вайны дагэтуль ў сэрцах людзей…
Буду рада, калі гэты матэрыял вас зацікавіць. 
Шчэрбін Аляксандра Піліпаўна — баба Алёкса, уражэнка в. Дуброва (1914-1990гг) .Жыццё звычайнае.  Выйшла замуж, жылі ў Камунне Акцябрьскага раёна.    Шчасце было нядоўгім. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Муж Іван Мікітавіч Шчэрбін партызаніў. Калі аднойчы прыйшоў праведаць сям’ю, высачылі і схапілі паліцаі. Яго расстралялі і зпалілі  ў  роднай хаце. Агонь знішчыў усю гаспадарку, разам з карміцелькай- каровай.  Жанчына бачыла жудасную канчыну свайго мужа.  Раніцай яна вярнулася на папялішча. Адкапала яму з адзёжай. (Тады ўсе на ўсялякі выпадак хавалі лепшае ў ямы, каб нейк зберагчы хатні скарб ад немцаў і паліцаяў). Злажыла астанкі мужа ў скрыню, паклала туды жа яго штаны і кашулю і закапала на могілках. Сама з маленькай дачкой Волькай  (мацярай аўтаркі вершаў) пайшла ў Дуброву, адкуль яна была родам. Дваццаць кіламетраў прабіралась праз лес і балота з дзіцём на руках і ношкай за плячыма. У вёсцы было поўна немцаў, зноў хаваліся…Пазней былі і ў бежанцах у Глускім раёне.
Пасля вайны за касцюм і паліто з варатніком згаварылася паставіць хатку з бліндажоў. У ёй і жылі аж да 1960 году. Жылося цяжка. Картачак на хлеб не давалі, бо не было афіцыйнай даведкі аб смерці мужа. Калі дачка падрасла, пайшла ў наймічкі ў Парычы, даглядаць  гаспадарскіх дзяцей. Насіць было нечага. Баба Алёкса з саматканнага  крашанага палатна пашыла ёй спаднічку і кохту. Світу змайстравала з аддзеяла. Ноччу яна ею накрывалася, а ўдзень- надзевала на сябе… Дачка вырасла без бацькі, унукі без дзеда…

Светлай памяці маёй бабулі,
Аляксандры Піліпаўны

Як многа рысачак, бабуля,
Тваіх у сабе  знахаджу я.
І ў думках усё перабіраю,
Як многа ты перажыла.
Сама арала і касіла,
Не спала ночы напралёт.
Адкуль жа толькі бралась сіла?
Ад веры, мабыць, у жыццё.
Вайна крылом сваім накрыла,
Быў вельмі страшным гэты час
І мужа ты пахараніла.
Такім няпростым быў твой лёс.
На папялішчы роднай хаты, —
І як такое перажыць?
Разгубленая,  ты стаяла,
Не ведаючы што рабіць….
З малою мамаю ішла ты
Дадому, быў то цяжкі шлях.
І скарб свой бедны сіратліва
Ты несла на сваіх плячах.
І мамін лёс
Мог быць бы іншым,
Каб не праклятая вайна.
А колькі лёсаў паламала
І пакалечыла яна?
Была ты стрыманай, сур’ёзнай
І шчырай вельмі ты была
Усё ў руках тваіх гарэла,
Якую б працу ні ўзяла.
Вяселля, шуму не любіла,
А больш была адна ў цішы.
Цяпер я толькі зразумела
Боль тваёй зраненай душы.
Зазнала беднасць і нястачу
Сумела ўсё  ператрываць
Як мне цяпер табе аддзячыць?
Запозна.. Вось заўсёды так
Спазняемся ў вочы глянуць
І словы шчырыя сказаць
Прыходзіць позна пакаянне
Не паспяваем доўг аддаць
За клопат твой і турбаванне
За цяплыню, што мне дала…
І засталося шкадаванне:
Спазнілася так моцна  я.
Пагаварыла б з табой шчыра,
Што набалела на душы.
Цябе мне часта неставала
У гэтым суетным жыцці.
І разам іншым мне здаецца
Адтуль спрыяеш зноў ты мне.
І толькі верыць застаецца,
Што там душа твая спачне.       4.02.2011

 Памяці майго дзеда, Івана Мікітавіча Шчэрбіна,
 які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Мой дзед далёкі,
Якім ты быў?
Цябе не помніць
Нават мама
Быў ты прыгожым,
Маладым
І як усе, жыццё любіў
Таксама.
Так склаўся горка лёс
Чаму?
У скроні стукае пытанне?
І даць адказ
Няма каму,
А ў сэрцы горыч,
Шкадаванне.
Вучыцца мама не магла
Пазналі голад і заботу
Бабуля на сябе ўзяла
Усю мужчынскую работу.
Як не хапала
Нам усім
Цябе ужо ў мірным часе
І ў душах нашых
Назаўжды
Светлая памяць засталася.
Ты ў нашай памяці жывеш,
Хоць мінула гадоў нямала.
Хай не паўторыцца увек
Такая страшная навала.     02.04.2011



Пройти мамин путь



          Оля Щербин родилась в 1940 году. Вместе с семьей прожива­ла в Комунне Октябрьского района (ныне деревня Иванищевичи). Сейчас Ольга Ивановна (по мужу Сахбиева) живёт в Дубро­ве. Всё, что известно ей о войне и судьбе отца со слов матери, Александры Филипповны, 1914 года рождения (бабы Алёксы, Пилипихи). Вот что рассказала мать о трагедии их семьи.

Отец Ольги Ивановны, Иван Ни­китович Щербин, был партизаном. Когда однажды он пришел прове­дать семью, его выследил поли­цай. Отца схватили и расстреля­ли на глазах у жены и маленькой дочки, а дом подожгли. Сгорело всё хозяйство вместе с кормили­цей-коровой. Мать побежала в лес. На следующий день она со­брала на пепелище обгоревшие кости мужа. Откопала спрятанную в яме одежду. Положила в короб­ку с обгоревшими останками мужа: рубаху, штаны мужа и похоронила  на кладби­ще. Сама Александра Филиппов­на, с маленькой дочкой на руках, по­шла в Дуброву, откуда была родом. Пробиралась через лес и бо­лото более 20 километров. В лесу на нее наткнулись немцы. От стра­ха онемели руки и ноги. Но услы­шала знакомое слово «Радков» и поняла, что спрашивают, далеко ли до деревни Радков. На пальцах пока­зала «7». Немцы поехали дальше.

В Дуброве было полно немцев и полицаев, поэтому пришлось и прятаться, и в беженцах побыть в Глуском районе.

После войны мать сговорилась с работниками, за костюм отца и пальто с воротником, построить хату из бревен от блиндажей. Так и жили в ней аж до 1960 года. Жилось трудно. Карточек на хлеб не дава­ли, поскольку не было официаль­ной бумаги о смерти отца. Оля подросла и пошла в Паричи в най­мички  — присматривать за чужими детьми за еду и одежду. «Носить было нечего, — вспоминает Оль­га Ивановна. — Мать из самотка­ного полотна пошила юбку и кофту, покрасила их. Свиту пошила из одеяла. Ночью ею накрывалась, а днем на себя надевала». Помнит женщина песню, которую в детстве пела ей мать:

«Будзь паслушна, мая дачка, — навучае матка —

Што б з табою не здарылась, усё цярпі, дзіцятка.

А не раз жа твае вочкі заплывуць слязою,

Твая доля цямней ночки, цяжка быць слугою».



Когда Оле было 20 лет, она ра­ботала в мелиорации. Их бри­гада однажды находилась в дерев­не Иванищевичи Октябрьского района, где она родилась и где погиб отец. Возле магазина её при­знала женщина: «Гэта дзеўка пахожа з ліца на Івана Шчэрбіна». Узнал и продавец. Он рассказал, что вместе с её отцом они были в партизанах. Он показал место на­против магазина, где стояла их сожжённая немцами хата. Рассказал также, что полицаю, выдавшему ее отца, ото­мстили. Ночью его расстреляли партизаны и закопали в навоз. Останки предателя нашли только весной, когда стали навоз на поле возить.
Много лет минуло с тех пор. Уж давно нет в живых мамы, вырос­ли дети. Но память не отпускает Ольгу Ивановну. Каждый год на Радуницу едет она в Иванищеви­чи и повязывает на приглянувший­ся дубок полотенце, словно на могилу отца. И все хочет она прой­ти тот путь, ту дорогу, по которой прошла в войну с ней на ру­ках  мать.

Статья из районной газеты «Светлагорскія навіны», за 20 лістапада 2007 года, написанная библиотекарем Бусел Людмилой Фёдоровной.
 


ссылка на 30-минутное видео с Ольгой Ивановной

автор блога Людмила Бусел, 29.11.2013 г.

пятница, 22 ноября 2013 г.

Дуброўская Мікалаеўская царква

Пры карыстанні матэрыяламі спасылка на крыніцу абавязкова! При пользовании этими материалами ссылка на источник обязательна!

 Вёска Дуброва ўпершыню ўзгадваецца ў 1592г. у “Вялікім гістарычным атласе Беларусі”. З 1765г. яна ўваходзіць у склад Бабруйскага стараства. Аб гэтым сведчаць люстрацыі Бабруйскага стараства, якія знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Першая царква ў вёсцы, як сцвярджаецца ў архіўных дакументах,  была ўніяцкай. У тым жа Нацыянальным гістарычным архіве краіны захоўваюцца інвентары ўніяцкай царквы в. Дуброва Рэчыцкага павета Мінскай губерніі за 1784 год. Агульнавядома, што ў Беларусі да 1839 г. акрамя праваслаўнай канфесіі была яшчэ адна шматлікая канфесія – уніяты. Унія (саюз) паміж праваслаўнай і каталіцкай царквамі была падпісана на Берасцейскім царкоўным саборы ў 1596г. У канцы ХУIII ст. уніяты складалі каля 75% беларускага насельніцтва. Дуброўская  царква заставалася  ўніяцкай да

1819 г. Гэты факт пацвярджаецца наяўнасцю інвентароў уніяцкай царквы ў в. Дуброва Рэчыцкага павета Мінскай губерніі за 1819 год. У 1831г. у Мінску была надрукавана кніга “Аграрная рэформа ў Бабруйскім старастве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да пал. XIX стагоддзя”, аўтар якой К.Кернажыцкі сцвярджае, што “... Дуброва аддадзена бабруйскім старастай і зацверджана каралём Бабруйскаму касцёлу”. З 1835г. у архіве дуброўскай царквы сталі захоўвацца копіі метрычных кніг, а пазней, з 1841г.- споведныя кніжкі прыхаджан. У Дуброве спрадвеку адзначалі прастольнае свята Міколы веснавога (летняга), або цёплага. Відавочна, ў гонар святога Міколы Цудатворца царква была названа Мікалаеўскай. “Описание церквей и приходов Минской епархии” (Мн., 1879. Т.7.) пацвярджае факт існавання ў Дуброве ў другой палове ХVIIIст. драўлянай царквы. На жаль невядома, калі і на чые сродкі яна пабудавана.
Затое вядома, што знаходзілася царква ў цэнтры вёскі, знадворку мела круглую форму, драўляны нефарбаваны дах; яе ўпрыгожвалі чатыры адкрытыя купалы. Вокны ў будынку былі размешчаны ў адзін рад. Заходзілі ў царкву праз двое дзвярэй. У тым жа “Описании церквей и приходов Минской епархии“ прыведзены наступныя звесткі, якія датычацца дуброўскай царквы: “... внутреннее расположение квадратное, вместимостью в 16 квадратных сажен, средняя часть храма со сводом, в алтаре настлан пол из досок; пол деревянный; стены выбелены; к отоплению церковь не приспособлена. Предалтарный иконостас дощатый, старого устройства, окрашен в темно-зеленый цвет, состоит из шести икон местного письма, расположенных в один ярус, замечательных икон по древности и ценности  не  имеется.  Прочими   же   утварными  вещами церковь снабжена весьма скудно: нет приличных подсвечников, и вовсе не имеется паникадила, водосвятной чаши, купели, всенощного и соборного блюд. Одно Богослужебное Евангелие в бархатном окладе, с бронзовыми украшениями, и круг прочих церковных книг имеется; священнических облачений считается 8, но они недорогие и только одно новое, а остальные старые и едва годные к употреблению. В церковном архиве хранятся копии метрических книг с 1835 года и исповедные списки прихожан с 1841 года, других каких-либо документов не сохранилось. Ограда вокруг церковного погоста — деревянная, ветхая.Асобна ад царквы была ўзведзена званіца, у якой знаходзіліся тры званы вагой ў 1 пуд, 7 пудоў і 47,5 пуда. Дарэчы, апошні звон быў разбіты. Акрамя таго, захаваўся чыгунны язык звона вагой ў 1 пуд, даўжынёй ў 1 аршын 14 вяршкоў, шырынёй 1,5 вяршкі і таўшчынёй ¼ вяршка. У прыход, акрамя Дубровы, уваходзілі вёскі Прытыка, Зарэчча, Карма, Чарняўка, Гарохавішча, Пружынішчы, Уюнішчы і Вялікі Бор, а таксама хутары: Мартынаўка і Церабулін. На тэрыторыі прыхода знаходзілася  6 могілак, але цэркваў на іх не было. Наведвалі царкву 1550 прыхаджан: 762 мужчынскага полу і 788 жаночага. Усе яны належалі да сялянскага саслоўя, займаліся земляробствам, рамёстваў не ведалі. Прыхаджане былі даволі рэлігійнымі людзьмі, аднак крыжовыя хады і малебны былі рэдкай з'явай ў вясковым жыцці. 

На працягу свайго існавання Дуброўская царква не аднойчы сутыкалася са шматлікімі праблемамі і пэўнымі цяжкасцямі. Яна знаходзілася ў вельмі абмежаваных матэрыяльных умовах. З нататкаў, якія вяліся ў час падарожжа па Мінскай губерніі епіскапа Мінскага і Бабруйскага Аляксандра: “Дубровская Николаевская церковь деревянная, совершенно ветхая, к починке не годится; иконостас совершенно простой работы, иконы неблаговидны, утварь бедна, ризница порядочна, архив в порядке, библиотека малая, письмоводство исправно, прихожан при сей церкви более 1500 душ обоего пола, они посещают церковь, умеют молиться и знают начальные правила веры, но дики и невежественны”. У 1879г. настаяцелем Дуброўскай Мікалаеўскай царквы становіцца Васіль Падольскі, студэнт семінарыі. Ён меў скуф’ю з аксаміту чорнага (магчыма, фіялетавага) колеру. Скуф’ёй называюць галаўныя ўборы, якія насяць святары. За год даход царквы складаў 30-40 рублёў. Святар атрымліваў грашовую плату за службу і карыстаўся царкоўнай зямлёю, якая размяшчалася на 7 дзялянках і складалася з  3-х дзесяцін сядзібнай, 63 дзесяцін ворнай зямлі, 24 дзесяцін сенакоснай, часткова заросшай хмызняком, і 24 дзесяцін няўдобіцы. Акрамя гэтага, святар мог скарыстоўвываць для атрымання дадатковага даходу вадзяны млын. Да 1877 г. за арэнду млына было атрымана 70 рублёў, аднак у далейшым па прычыне знаходжання млына ў непрыгодным стане і не зацвярджэння епархіяльным кіраўніцтвам праекта кантракта, ён не здаваўся ў арэнднае ўтрыманне. Сядзіба святара знаходзілася побач з царквой, але  ўсе памяшканні былі вельмі старымі, а ўзвядзенне новых пабудоў не пачыналася.
У гэтыя гады ў прыходзе існавала царкоўнапрыходскае апякунства. Паколькі адсутнічала царкоўнапрыходскае вучылішча, насельніцтва было ў большасці непісьменным. Не было ў прыходзе Дуброўскай Мікалаеўскай царквы прытулка для інвалідаў, альбо багадзельні. Як сведчаць старажылы вёскі, у час навальніцы здарылася бяда: маланка трапіла ў будынак, і царква згарэла. У 1883г. па ініцыятыве Марыі Якаўлеўны Пушчынай ў Дуброве пачынаецца будаўніцтва новай царквы. Каб здзяйсняць кантроль за будаўніцтвам, Марыя Якаўлеўна прыязджае ў Дуброву і ўвесь час, пакуль будуецца царква, жыве ў простай вясковай хаце. 8 верасня 1884 года адбылося асвячэнне пабудаванай царквы. Абрад праводзіў яго  Праасвяшчэнства Варлаам. Зрабіўшы ўнёсак у збудаванне, Марыя Якаўлеўна і надалей не забывала Дуброўскую царкву, ахвяравала грашовыя сродкі на яе існаванне. Для таго, каб насельніцтва прыхода было пісьменным, у Дуброве і вёсках Зарэчча, Вялікі Бор, Гарохавішчы, Пружынішчы і Уюнішчы пачынаючы з 1884г. адкрываюцца школы граматнасці, у якіх займаюцца 75 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак.
У 1885 годзе ў Дуброве налічваецца ўжо 65 двароў, 515 жыхароў. На працягу 5 гадоў (1885-1890) святаром царквы быў айцец Іаан Шэнец, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю, а псаломшчыкам Андрэй Тарасевіч (з 1886г.).  Абавязковым прадметам у царкоўнапрыходскай школе быў Закон Божы. Заняткі для вучнях ўсіх 4-х класаў праходзілі адначасова ў адным і тым жа пакоі. У гэтыя гады павялічваецца колькасць прыхаджан. Царкву наведваюць 962 мужчын і 957 жанчын. Вядома, што надалей святарамі ў царкве служылі Рыгор Яніцкі (1894-1895гг.), Арсеній Валатоўскі (1897-1902гг.), Цімафей Давідовіч (1903г.), Рыгор Мацкевіч (1905-1911гг.). Напярэдадні першай міравой вайны ў 1912г. у дуброўскую царкву быў прызначаны Пётр Лукашэвіч, які служыў святаром да 1914г. У 1913г. па ініцыятыве Менскага аддзела імператарскага праваслаўнага Палясцінскага таварыства былі арганізаваны чытанні аб Палесціне. У Дуброве чытанні праводзіліся святаром Пятром Лукашэвічам. 5 чытанняў адбылося ў мясцовай царкве, 2 – у школе.  Згодна з “Минскими епархиальными ведомостями” на іх прысутнічала 750 чалавек.
Лёс быў бязлітасны да дуброўскіх цэркваў. У 1908г. замест царквы, пабудаванай Марыяй Пушчынай,  якая  таксама  згарэла ад  маланкі,
(па словах старажылаў “пярун спаліў”) пачынаецца будаўніцтва новай. На будаўніцтве працавалі наёмныя майстры. Па ўспамінах старэйшых жыхароў вёскі царква была вельмі прыгожая: зверху будынак меў форму крыжа. Яго ўвенчвалі два залачоныя  купалы з крыжамі; званіца стаяла асобна, з 2 званамі. Унутры на столі царквы было намалявана блакітнае неба з зоркамі; у памяшканні было шмат абразоў, царскія вароты. Вянчацца і хрысціць дзяцей сюды прыязджалі з усёй Чэрнінскай воласці. Яшчэ і ў савецкі час пры Дуброўскай царкве існаваў царкоўны хор, пеўчымі ў якім былі Друзік Анастасія Трафімаўна і Дайнека Просся Максімаўна і іншыя.
Цягам часу, пад сцягам сумна вядомай барацьбы з рэлігійным “дурманам”, пачалося знішчэнне цэркваў і храмаў. Не мінавала гэтая бяда і царкву ў Дуброве. У 1933г. з царкоўных купалоў знялі званы і крыжы і звезлі невядома куды; абразы спалілі, а з расы бацюшкі мясцовы камуніст Саўка Воўк пашыў сабе кашулю. Званарню таксама разбурылі, зрабілі з яе сельсавет. “Здымаць крыжы і званы было складана, дый ніхто не хацеў такой славы. Згадзіліся  здымаць 2 чалавекі. Адзін - з Бору, Шчэрбін Рыгор (за гэта яму паабяцалі не высылаць у Сібір, але потым усеадно саслалі) і Кохна Васіль (Жабка). Гэтаму далі адрэз чырвоны на рубаху. Як здымалі красты, сабралося ўсё сяло. Нажоўкамі спільвалі іх з купалоў і кідалі долі” (з успамінаў дуброўскіх старажылаў). У 1936г. царкву перабудавалі, надалі ёй прамавугольную форму, а потым размясцілі ў гэтым будынку сельскі клуб. У гады нямецкай акупацыі (1941-1943гг.) царква была адкрыта зноў. Службу вёў бацюшка айцец Ўладзімір па прозвішчу Мігай. У 1942г. яго прыслалі разам з матушкай з Мікуль-гарадка. Жылі яны на кватэры ў Дайнека Арыны Сцяпанаўны (1909 г.н.) У 1944 -м. магчыма і раней, калі ішлі баі за вызваленне Дубровы, царква была разбурана. Сведкаў гэтай сумнай падзеі не засталося, усё мясцовае насельніцтва было ў бежанцах. Жыхары вёскі ў пасляваенны час бачылі на папялішчы на царкоўным падмурку камень, на якім была лічба “1908”.
У 1988г. на месцы, дзе калісьці знаходзілася царква і царкоўныя могілкі, быў пабудаваны сельскі дом культуры. Калі капалі катлаван, будаўнікі знайшлі сярэбраны царкоўны крыж і чалавечыя косці.
Будаўніцтва новай царквы ў вёсцы пачалося ў 2012 годзе. Фундатарам выступіла рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Гомельэнерга”, у склад якога ўваходзіць філіял “Дубрава-агра”. 26 мая ў дзень святкавання 420-гадовага юбілея вёскі адбылося асвячэнне месца пад будаўніцтва будучага храма.


У прысутнасці святароў Светлагорскага раёна, мясцовых жыхароў епіскап Речыцкі Леанід здзейсніў абрад Асвячэння, акрапіў свячонай вадой падмурак будучага храма і яго будаўнікоў. На алтарнай частцы падмурка была ўстаноўлена  мармуравая дошка з надпісам: “Во имя Отца и Сына и Святого Духа основася церковь в честь Св. Николая при Патриархе Московском Кирилле при Епископе Речицком Леониде 26.05.2012г.”. 


Затым Уладыка Леанід благаславіў вяскоўцаў і падараваў усім іконкі на ўспамін аб гэтай важнай падзеі. “Я жадаю, каб Гасподзь благаславіў вас і паслаў вам Сваю сілу ў стварэнні гэтага храма,- сказаў Уладыка, звяртаючыся да жыхароў аграгарадка. – Калі мы будуем храмы Божыя, то Яго міласць прыбывае на ўсіх нас. Храні вас Гасподзь, Божая Маці і Свяціцель Мікалай Угоднік”. Гэтыя словы адкрылі новую старонку ў гісторыі Дуброўскай Мікалаеўскай царквы. Плануецца, што яна будзе ўпрыгожана 7 купаламі. Настаяцелем царквы з’яўляецца айцец Уладзімір (Сямёнаў). Будаўніцтва храма плануецца завяршыць да 22 мая  2014 года, калі ў вёсцы адзначаецца свята Мікола .
  
22 мая 2015 года, у дзень святкавання свята вёскі адбылося ўрачыстае адкрыццё Дуброўскай Мікалаеўскай царквы. Падрабязнасці глядзіце ў асобным пасце тут у блозе 
http://buselluda.blogspot.com.by/2015/04/blog-post_21.html
22 мая 2015 г. адбылося адкрыццё Дуброўскай Мікалаеўскай царквы ў гонар раўнаапостальнага архіепіскапа Мікалая Японскага. Абрад асвяшчэння, бажэственную літургію здейсніў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Ён жа ўручыў архіерейскія граматы, іконы будаўнікам і кіраўнікам, павіншаваў і благаславіў прыхаджан.
Царкоўныя богаслужэнні   па нядзелях праводзіць іерей Яўген Новік. Здейсняюцца абрады хрышчэння, вянчання, адпявання. На  вялікія святочныя службы  прыхаджан запрашаюць  царкоўныя званы.


                     
певчие

молитва






окропили святой водой камень и табличку


строительство

один из строителей

центральный вход


в лесах
            
уже видны купола
Автор блога Людмила Бусел, публикация 22.11.2013